Параллельная реальность
11.05.2016
Андрей Храповицкий
Политолог, журналист
Час на беларускі футурызм
Тыя іншыя Беларусі
-
Участники дискуссии:
-
Последняя реплика:
Назіраючы за дыскурсам Беларусі, нельга не заўважыць, што ад канца 80-х, пачатку 90-х мінулага стагодзьдзя да сёньняшняга дню пагляд многіх беларускіх інтэлектуалаў няўмольна зафіксанаваны на мінулым. Інтэлектуальная размова вакол Беларусі вельмі часта сыходзіць у нэтры гісторыі.
Мы спрачаемся пра балцкі субстрат у нашым этнагенэзе, пра найбольш адпаведны назоў для нашай краіны, пра тое, ці можна лічыць Каліноўскага нацыянальным героям, а Лукашэнку нацыяналістам. Нават у назьве руху, які выступаў альтэрнатывай Савецкаму саюзу, прысутнічала слова “Адраджэньне”, апэлюючае да нашай славутай гісторыі, якую мы, маўляў, хацелі б адрадзіць.
Шмат напісана пра слушнасьць ці няслушнасьць стратэгіі БНФ на пачатку 90-х, але можна зрабіць здагадку, што калі б гэты шырокі рух за перабудову больш канцэнтраваўся на надзённых сацыяльных праблемах, а таксама прапаноўваў станоўчы погляд разьвіцьця для краіны, а не пазыцыянаваў сябе, як вяртаньне да туманнага і мала каму на той момант зразумелага мінулага, магчыма, мы б цяпер мелі зусім іншую найноўшую гісторыю.
Зараз, больш як 20 год пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі, мы жывем у пэрыяд поўнай разгубленасьці нашага дысыдэнцкага руху. Язык не паварочваецца назваць тое, што мы маем, апазыцыяй. Як ніколі адчуваецца брак новых амбітных ідэяў, станоўчай візіі будучыні, разьвіцьця краіны, ейнага мейсца ў глябальных працэсах, якія адбываюцца незалежна ад таго, хто кіруе Беларусяй.
Я лічу, што нам як ніколі патрэбны беларускі футурызм, ідэі, якія няхай напачатку могуць падацца фантастычнымі і нерэальнымі, але прымусяць нашых грамадзян, асабліва маладую генэрацыю, марыць, ісьці ў навуку і праз новыя веды даваць адпор рэтраградным сілам у палітыцы і цемрашальству ў грамадстве. Нам патрэбныя папулярызатары навукі, навуковага сьветагляду, новыя адукатары.
Людзі ва ўсім сьвеце (ня толькі беларусы) нярэдка баяцца прагрэсу, любяць стабільнасьць і прадказальнасьць у жыцьці. Але сьвет вакол нас зьмяняецца, ён не такі стабільны, як нам хацелася б. Адбываюцца кліматычныя зьмены, якія выклікаюць голад, масавую міграцыю і могуць прывесьці да рэсурсовых войнаў.
У Эўропе і ЗША набіраюць сілу нацыяналістычныя, ізаляцыянісцкія сілы. Пуцінская Расея дэманструе геапалітычныя гульні, якія мусілі б застацца ў ХІХ стагодзьдзі, а ніяк не ў ХХІ. Мы жывем у сьвеце, дзе існуе рэальная пагроза (выпадковай) ядзернай вайны, дзе хуткімі тэмпамі разьвіваецца робатэхніка і многія працы аўтаматызуюцца.
Што будзе зь людзьмі, на мейсца якіх прыдуць робаты? Разам з тым ня выключана, што ўжо ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі нас чакае прарыў у галіне штучнага інтэлекту. Што гэта? Новы шанец для чалавецтва ці экзыстэнцыйная рызыка?
Мы любім корпацца ў дробязях, у той час, калі мы самі ўсяго толькі драбяза ў бясконцым космасе. Падумайце крыху пра гэта. Калі сусьвет бясконцы, у тэорыі ў ім можа існаваць бясконцая колькасьць фактычна ідэнтычных копіяў нас з вамі. Больш за тое, цалкам магчыма, дзесьці далёка таксама існуе краіна Беларусь (прычым не адна, а процьма), але ёй (імі) кіруе не Лукашэнка, а, скажам, Мілінкевіч (ці любы іншы палітык, які ня здолеў прыйсьці да ўлады ў Беларусі ў гэтай частцы космасу.
Тыя іншыя Беларусі магчыма абралі эўраінтэграцыю і ёсьць паўнавартаснымі чальцамі Эўразьвязу. Зрэшты і сам Лукашэнка ў тых іншых Беларусях можа быць мае зусім іншыя погляды і лёс. Скажам, па ранейшаму жыве ў Шклове і кіруе мясцовай суполкай БНФ.
Сусьвет можа быць куды больш цікавым і неверагодным, чым тое, як яго уяўлялі нашыя продкі ў кнігах, якія мы лічым сьвятымі.
Жывыя плянэты ў космасе, напэўна, раскіданыя далёка, што мы наўрадці здолеем дабрацца да бліжэйшай плянэты з жыцьцём, калі будзем заставацца на тым роўні разьвіцьця, на якім мы ёсьць зараз.
Мы з вамі мусім зразумець адну рэч. Мы — жыхары гэтай жывой плянэты — вельмі рэдкія, мабыць нават унікальныя ў гэтай частцы космасу. На нас ляжыць велізарная адказнасьць ня зьнішчыць адно аднаго і нашую плянэту. Мы павінны перамагчы ў сабе розныя дурныя нацыянальныя комплексы і забабоны і пачаць думаць пра будучыню ня толькі нашага невялічкага кавалка зямлі, але і пра Зямлю ў цэлым.
Трэба вучыцца марыць і спрычыняцца да прагрэсу, а не хавацца за сьпінамі нашых нацыянальных герояў, бы тыя ведалі ўсе адказы. Нам патрэбна як ніколі не баяцца задаваць пытаньні і сумнявацца ў аўтарытэтах. Толькі так мы пераадолеем брак ідэяў і апатыю, якая ахапіла значную частку нашага грамадства.
Сёньня я стварыў групу ў фэйсбуку, куды запрашаю ўсіх, каго цікавіць беларускі футурызм, дзе мы будзем разважаць пра будучыню, дзяліцца цікавымі спасылкамі і думкамі. Ствараю менавіта групу, а не старонку, каб кожны чалец суполкі здолеў ствараць новыя пасты і генэраваць дыскусіі. Усіх зацікаўленых шчыра запрашаю далучацца!
Дискуссия
Еще по теме
Еще по теме
Юрий Алексеев
Отец-основатель
ТЕРРИТОРИЯ ОСОБЫХ МНЕНИЙ...
было как вчера...
Артём Бузинный
Магистр гуманитарных наук
СИНДРОМ АХЕДЖАКОВОЙ
Почему наши мастера культуры не с нами?
Роман Самуль
блогер, активный гражданин
НАГОВОРИЛ НА 30 лет
пару слов о реальном
Артём Бузинный
Магистр гуманитарных наук
О национальном единстве
ТОЧКА В КАРЬЕРЕ ШОЛЬЦА
Нужно, а не нудно. Извиняюсь! Одна буква, а как уродует.
ВЕСТОЧКА ОТ СВЕТЛАНЫ
УКРАИНА НАМ ВРЕДИЛА, А НЕ РОССИЯ
Пора бы уже и книгу выпустить о свидетельствах очевидцев и о жертвах украинского террора.
ВОЗВРАЩЕНИЕ ЖИВЫХ МЕРТВЕЦОВ
ЭПОХА КАРДИНАЛЬНЫХ ПЕРЕМЕН
А что,по Вашему личному мнению,убеждению?Не порождено ТарасоБульбенным Западом ?????)))))
ДЫМОВАЯ ЗАВЕСА
ЗАБЫТЫЙ ОТРЯД
Эти русские поразительны. Не зря А. В. Суворов любил говаривать: "пуля дура, штык - молодец!"