КРИК ДУШИ
03.02.2017
Андрей Лазуткин
Политолог, писатель
Дармаедства як нацыянальная ідэя
Чаго мы хочам?
-
Участники дискуссии:
-
Последняя реплика:
Звери, ходящие в пустыни, знают ямы своя; птицы, летающие по воздуху, ведают гнезда своя; рыбы, плывущие по морю и в реках, чуют виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих. Тако ж и люди, игде зроди-лися и ускормлены суть по бозе, к тунеядству великую ласку имають.
Ф. Скарына о корнях тунядства
Гэй, дзецюкі!
Крывавы камуністычны рэжым дзесяцігоддзямі прымушаў беларусаў працаваць, што супярэчыць нацыянальнай ідэі шляхетнасці і абранасці. Нашыя продкі-ліцвіны стагоддзямі пілі і драліся, умацоўваючы традыцыі шляхецкай дэмакратыі і феадальнай усобіцы, а зараз іх нашчадкаў прыраўнялі да зелянстроеўцаў на матаблоках.
Сёння прапагандысты рэжыма, а таксама фсбшныя куратары прапаноўваюць вам гестапаўскі выбар: заплаціць 20 базавых, альбо стаць на ўлік беспрацоўных, а пасле працаваць разам з селюкамі на дзяржаўных дыктатарскіх прадпрымствах, пабудаваных камуністамі, якія збываюць сваю прадукцыю ў Масковію.
З асаблівым цынізмам актывістам апазіцыі раяць запісвацца ў рамеснікі, каб вышываць вышыванкі, альбо весці фермерскую гаспадарку, сплачваючы адзіны падатак, або ўступіць у творчыя саюза, якія, як вядома, усе знаходзяцца пад кантролем рэпрэсіўнага апарата і кэдэбэшнікаў.
Дакуль можна трываць здзекі? Канапавыя войскі мусяць застацца канапавымі.
Найноўшая гісторыя паказала геніяльнасць нашых правадыроў, якія першымі перасталі працаваць. Палітычныя арганізацыі-дармаеды, якія афіцыйны дыктатарскі дыскурс ганебна называў “грантасмокамі”, проста на некалькі дзесяцігоддзяў апярэдзілі свой час, і толькі зараз атрымалі трывалую электаральную базу ў выглядзе тунеядскага электарата. Дармаеды знайшлі дармаедаў, і сёння, як некалі, стаў актуальным лозунг “за нашу і вашу свабоду ад МНС і ПМС” (апошняе далучана па патрэбе фемінісціх арганізацый, хаця Паша Северынец супраць).
Але не будзем пачынаць фемінісцкі срач!
Сёння эканамічная калабарацыя з рэжымам Лукашэнка недапушчальная.
Чаго мы хочам?
Мы, мужчыны, сапраўдныя сыны Беларусі, хочам чарку, шкварку і тунеядку!
Мы хочам ганьбіць рускіх за заходнія бабкі і атрымліваць танны газ!
Мы хочам ганьбіць дыктатара, калі ён не здолёў атрымаць ад рускіх танны газ і нафту!
Мы хочам ганьбіць дыктатара, нават калі ён атрымаў газ і нафту, бо ён гандлюе нашым суверенітэтам!
І увогуле, дыктатар гандлюе ім няправільна! Гандляваць суверенітэтам трэба з захадам, а газ і нафта… намалююцца, як-небудзь.
І таму мы кажам: “ваяваць трэба з беспрацоў’ем, а не з беспрацоўнымі”. Самі гэтага мы рабіць, канечне не будзем, бо кдбшнікі ў змове з быдлячым элехтаратам выбудавалі сістэму, якая не дапушчае апізацыю да улады нават у сельсаветы, каб кіраваць вёскамі, як гэта рабілі нашыя продкі-старасты на службе Вялікай Нямеччыны.
Памятай, сябра, што калі ты бюджэнік і атрымліваеш зарплату ў дзяржустанове — ты экнамічны паліцай Лукашэнкі, а калі збіраеш адвёрткай трактар на МТЗ — ты ўвогуле эканамічны карнік-эсэсавец, бо гэты трактар прынясе сюды валюту на подкорм дыктатарскаму рэжыму і мянтам.
Калі ты не маеш працы — напішы камент у інтэрнеце і раскажы пра гэта на форуме альбо пастаў подпіс на звароце партыі АГП, але абавязкова ўкажы хатні адрас. Такі подпіс аўтаматычна гарантуе табе працоўнае месца у “мільёне працоўных мест”, якія прапануе АГП пасля перамогі дэмакратыі, а таксама кнігу «108 дней и ночей в застенках КГБ» за аўтарствам Анатоля Лябедзькі ў падарунак.
Хопіць падпіраць пізанскую вежу беларускай эканомікі! Абрынем яе разам.
Дискуссия
Еще по теме
Еще по теме
Юрий Алексеев
Отец-основатель
ТЕРРИТОРИЯ ОСОБЫХ МНЕНИЙ...
было как вчера...
Артём Бузинный
Магистр гуманитарных наук
СИНДРОМ АХЕДЖАКОВОЙ
Почему наши мастера культуры не с нами?
Роман Самуль
блогер, активный гражданин
НАГОВОРИЛ НА 30 лет
пару слов о реальном
Артём Бузинный
Магистр гуманитарных наук